«Главред»

Главредный форум
Сьогодні: 18/10/2018 21:39

Часовий пояс UTC + 2 годин [ DST ]




Створити нову тему Відповісти  [ 1 повідомлення ] 
Автор Повідомлення
ПовідомленняДодано: 04/11/2010 10:51 
Оракул форума
Аватар користувача

З нами з: 22/01/2008 19:59
Повідомлень: 8679
Звідки: ст. Помічна
Цікава стаття про відносини Євроспільноти і Бацька Лукашенка. Виявляється, коли європейцям щось дуже треба, то вони й очі закривають і на "права людини", і на все інше. Більше того, Євроспільнота ще й 3 млрд. євро готова відсипати Батьку за його позитивний імідж. Отака от європейська принциповість.


Абяцанкі-цацанкі, або пра візіт еўрапейскіх міністраў

Дзяніс Мельянцоў

Гэтым разам перадвыбарчы перыяд надта багаты на візіты высокіх замежных гасцей. Не паспела ад’ехаць літоўская прэзідэнтка, як эстафету перанялі кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў Польшчы і Нямеччыны. Мэты візіту міністраў Вэстэрвэле і Сікорскага былі відавочныя і не хаваліся: угаварыць Лукашэнку правесці празрыстыя выбары ў абмен на абяцанні дапамогі ў правядзенні рэформаў.

Сам факт сустрэчаў такога высокага ўзроўню напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў з’яўляецца сігналам таго, што Еўрасаюз выключна зацікаўлены ў далейшай нармалізацыі стасункаў з Беларуссю. Аж настолькі, што еўрапейскія палітыкі не баяцца быць абвінавачанымі ў падтрымцы “апошняга дыктатара Еўропы” перад выбарамі. А яны не маглі не ведаць, што такія абвінавачанні абавязкова прагучаць, прынамсі ўнутры Беларусі.

Інтарэс з боку ЕС зразумелы: карыстаючыся пагаршэннем беларуска-расійскіх адносінаў, вырашыць такі “беларускае пытанне” і пашырыць свой уплыў на Мінск. І цалкам лагічна, што місію данесці еўрапейскае пасланне было ўскладзена на палітыка з Нямеччыны, якая не толькі з’яўляецца рухавіком ЕС, але і заўжды адрознівалася прагматызмам у дачыненнях да Беларусі. Прыезд Радаслава Сікорскага таксама тлумачыцца досыць проста: Польшча ў наступным годзе старшынюе ў Еўрасаюзе і ёй прыйдзецца актыўна прасоўваць сваю ініцыятыву “Ўсходняе патрнёрства”, у якой Беларусь – далёка не апошняе звяно. Чарговая “элегантная перамога” Лукашэнкі і аднаўленне дзеяння санкцыяў будуць азначаць правал знешняй палітыкі ЕС у цэлым, і правал усходняй палітыкі Польшчы ў прыватнасці (паколькі без Беларусі Ўсходняе Партнёрства губляе сваю цэласнасць і эфектыўнасць). Таму і прыехалі Сікорскі з Вестэрвэле ўгаворваць беларускага прэзідэнта паводзіць сябе прыстойна. І нават не проста ўгаворваць, а адкрыта абмяняць добрыя паводзіны на “цукеркі” (якія гэта мае наступствы для выхаваўчага працэсу добра вядома).

Такім чынам, што мы маем у сухім астатку?

Па-першае, была названая цана адкрытых і дэмакратычных выбараў – 3 мільярды Еўра на працягу трох гадоў. Многа гэта ці мала? З аднаго боку, гэта нямала, сума сувымерная той, якую Беларусь штогадова атрымлівала ад братэрскіх адносінаў з Расіяй. Але з іншага боку, якім чынам будуць прадастаўляцца гэтыя грошы? У выглядзе бязвыплатнай дапамогі (aid) або крэдытаў, які трэба калісці вяртаць? Адназначнага адказу не было дадзена. Гаворка ішла і пра крэдыты МВФ, і пра фінансавую дапамогу праз Інструмент палітыкі суседства. У якой прапорцыі – невядома. Такім чынам, цана і была названая, і адначасова не была названая.

Па-другое, быў зроблены недвусэнсоўны намёк на тое, што Лукашэнка можа быць прызнаны Еўрасаюзам, калі правядзе сумленныя і дэмакратычныя выбары: “Для нас вельмі важны не сам вынік выбараў, але іх якасць”, сказаў Сікорскі. Пры гэтым, акцэнты былі расстаўленыя такім чынам, што ЕС можа задаволіцца і проста больш дэмакратычнымі выбарамі, чым папярэднія (узгадайма 2008 год). Яму ўсё адно няма куды дзявацца.

Па-трэцяе, Сікорскі абвесціў пра тое, што ён зняў сваё veto на ўдзел Беларусі ў Паўночным вымярэнні ЕС, што таксама з’яўляецца добрым бонусам як ў іміджавым, гэтак і ў фінансавым плане.

Па-чацвёртае, Лукашэнка паабяцаў правесці дэмакратычныя выбары, не паабяцаўшы, фактычна, нічога. Бо адразу пасля гэтага заявіў, што выбары ў Беларусі заўсёды праходзілі дэмакратычна, а гэта азначае, што ў спадароў з Еўропы і ў беларускага прэзідэнта рознае разуменне паняцця “дэмакратыя” (Лукашэнка: “демократия – если просто говорить, это то общество, где женщина может чувствовать себя женщиной, спокойно выйти замуж, создать семью, гарантированно и спокойно родить детей”, “демократия в Беларуси такая же, как и в Австрии, почти один к одному”, “нам демократия надо, когда человек работает, получает хоть какую-то зарплату, чтоб хлебушка купить, молочка, сметаны, творожку, иногда кусочек мяса, чтоб накормить ребенка. Ребёнок много не съест”). А значыць, потым можна будзе апраўдацца, што гэта мы так разумеем дэмакратыю. І недэмакратычна навязваць нам сваё разуменне дэмакратыі.

Такім чынам, можна зрабіць папярэднюю выснову, што зараз мы назіраем паўтор сітуацыі 2008 году, калі пад уздзеяннем знешнепалітычнай кан’юнктуры Еўрапейскі Саюз пайшоў на размарозку стасункаў з Мінскам, не зважаючы на невыкананне папярэдніх патрабаванняў ЕС. Еўрасаюз зараз грунтоўна падсеў на палітыку ўцягвання (не Лукашэнка падсеў, а Еўрасаюз) і яму будзе цяжка ад яе адмовіцца. Таму цалкам верагодна чакаць у наступным годзе пачатку беларуска-еўрапейскіх перамоваў па эканамічнай інтэграцыі Беларусі ў ЕС. З Лукашэнкам у якасці галоўнага перамоўшчыка.

Джерело: http://www.belinstitute.eu/index.php?op ... #12296;=be


Догори
 Профіль  
Відповісти з цитатою  
Показувати повідомлення за:  Сортувати за  
Створити нову тему Відповісти  [ 1 повідомлення ] 

Часовий пояс UTC + 2 годин [ DST ]


Хто зараз онлайн

Користувачі, які зараз переглядають цей форум: Т44


Ви не можете створювати нові теми у цьому форумі
Ви не можете відповідати на теми у цьому форумі
Ви не можете редагувати ваші повідомлення у цьому форумі
Ви не можете видаляти ваші повідомлення у цьому форумі
Ви не можете додавати файли у цьому форумі

Знайти:
Вперед: